З экспазіцыі выставы «Пастулат», што адкрылася 19 кастрычніка ў мінскай галерэі «Універсітэт культуры», знятае крэсла Алеся Пушкіна «Аграгламур». Дзе знаходзіцца зараз яго твор, мастак не ведае.
Як паведаміў БалаПАН Алесь Пушкін, удзельнічаць у праекце яму прапанаваў старшыня Беларускага саюза дызайнераў Зміцер Сурскі: «Зміцер асабіста мяне запрасіў зрабіць ды выставіць крэсла. Я зрабіў, даслаў яму фотаздымак аб'екта. 3 кастрычніка быў абнародаваны папярэдні спіс удзельнікаў праекта, дзе было і маё прозвішча. У панядзелак я прывез у Мінск гэтае крэсла.
Дзмітрый мне тады сказаў: «Ой, Алесь, лепей бы нам гэтае крэсла прыняць. Прашу цябе, не дражні гусей, дрот прыбяры, а то будуць праблемы». Не чакаючы распараджэння начальства, творцы самі здымаюць творы мастацтва! У гэтым я бачу самацэнзуру, яны дзейнічаюць па прынцыпе «абы чаго не выйшла».
Пушкін таксама паведаміў, што не ведае, дзе зараз знаходзіцца яго крэсла ў стылі аграгламур: «Я прынёс яго ды аддаў дырэктарцы галерэі, яна яго прыняла, запісала ў журнал, што твор прыняты. А пасля проста не выставілі яго. Куды падзелі — невядома».
Зміцер Сурскі так патлумачыў сітуацыю з крэслам Пушкіна: «Так склалася, што Пушкін апынуўся персонай нон грата і кіраўніцтва галерэі ў сілу розных прычын не захацела бачыць яго твор у экспазіцыі.Гавораць пра нейкія міфалагічныя спісы, якіх ніхто не бачыў. Пушкін быццам у гэтых спісах ёсць. Я так і не атрымаў адказаў на свае пытанні. Мне вельмі шкада, што так атрымалася, але Алесь прапіярыўся, прапіярыў нашае мерапрыемства. Думаю, што гэта на руку і яму, і нам».
Ну выставілі б гэтае маё крэсла, пасмяяліся б, выказалі б сваё меркаванне… Не бачу тут нічога крымінальнага. Гэта ж мастацтва, а не плошча!»Гаворачы пра мастацкі бок свайго твора, Пушкін адзначыў: «Пазалочанымі цыбулінамі ды дротам я хацеў паказаць, што за гламурным фасадам аграгарадкоў хаваюцца сур`ёзныя праблемы.
Сурскі таксама лічыць, што крэсла мастака можна было паказаць публіцы:«Думаю, што ў рабоце Алеся Пушкіна нічога страшнага няма, яе можна было смела паказваць. Тут шмат падобных аб`ектаў. Канечне, нам было б цікавей бачыць нейкае чыстае цэласнае дызайнерскае рашэнне крэсла. У яго ж атрымаўся
Мастак Алесь Пушкін вядомы як эпатажны перформер, які неаднаразова рэзка выказваўся пра ўладу, вядомыя яго мастацкія акцыі, прымеркаваныя да важных палітычных нагодаў: угодкаў БНР, пратэсту супраць разбурэння гістарычных будынкаў Гродна ды інш.





