У Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага 20 кастрычніка з 17.00 да 22.00 пройдзе акцыя, прысвечаная Міжнароднаму дню астраноміі,паведамілі ў
На набярэжнай ракі Свіслач любы ахвотны зможа бясплатна паглядзець у тэлескопы розных мадэлей і ўбачыць кратэры і горы Месяца.У
Наведвальнікі змогуць таксама паслухаць тэматычныя лекцыі ў планетарыі, убачыць фотавыставу рэдкіх касмічных здымкаў.
Дэманстрацый сферычных фільмаў пад купалам планетарыя пачнецца ў 20.00.
Астранамічная ліга пачала папулярызаваць вясновы і восеньскі Дні астраноміі з 2007 года. Вясновы Дзень астраноміі звычайна адзначаецца ў адну з субот з сярэдзіны красавіка да сярэдзіны мая, паблізу або перад першай чвэрцю Месяца. Восеньскі — з сярэдзіны верасня да сярэдзіны кастрычніка. Тыдзень з панядзелка да нядзелі, які ўключае Дзень астраноміі, называецца Тыднем астраноміі.





