Аляксандр Лукашэнка заяўляе, што ў яго не было амбіцый стаць прэзідэнтам Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.Пра гэта ён распавёў у інтэрв’ю брытанскім СМІ: газеце «Індэпэндэнт» і тэлеканалу
«Мяне часта ў гэтым папракалі, нават абвінавачвалі ў тым, што я хачу прыбегчы ў Крэмль, схапіць шапку Манамаха і як мінімум, яе схапіўшы, трымаць там, у Маскве, ці ўвогуле ў Мінск панесці. Лухта поўная»,— падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, дадаўшы, што такой мэты не было.
«Але я заўсёды казаў: ваўкоў баяцца — у лес не хадзіць. Калі вы на такіх, ведаеце, дэмакратычных прынцыпах справядлівасці і раўнапраўя выбудоўваеце дзяржаву, вы павінны быць гатовымі да канкурэнцыі не толькі з Лукашэнкам, але і з іншымі ў Беларусі, у нас народ разумны і хапае людзей «, — адзначыў ён.
«Я вам клянуся: у мяне ніколі не было нават думкі пра тое, што я раблю гэта дзеля таго, каб стаць прэзідэнтам Расіі і Беларусі», — заявіў Лукашэнка.
Гэта«У мяне не было ніякіх амбіцый, бо не было вызначана, што там будзе прэзідэнт, можа, гэта будзе калектыўны орган.
У той жа час Лукашэнка адзначыў, што ідэя стварэння саюзнай дзяржавы была «не аднаго чалавека выдумка». «Гэта было часткай маёй перадвыбарнай праграмы, першай перадвыбарнай праграмы, — гэта саюз з Расіяй, — нагадаў Аляксандр Лукашэнка.
«Вось я размаўляў з Уладзімірам Уладзіміравічам Пуціным у нядзелю, тэлефанаваў з нагоды яго юбілею, і мы як раз закранулі гэтую тэму, што мы для народаў нямала зрабілі. І на постсавецкай прасторы самыя прасунутыя мадэлі і праект — наш», — адзначыў Лукашэнка.





