Трэцяясправаздачна-выбарная канферэнцыя руху «За Свабоду» праходзіць 20 кастрычніка ў Мінску.
Дэлегаты збіраюцца прааналізаваць дзейнасць арганізацыі за апошнія некалькі гадоў на палітычным полі і ў грамадскім сектары, а таксама выбраць новае кіраўніцтва. Прадугледжваецца разгледзець змены ў статут руху.
Апрача таго, плануецца зацвердзіць кірункі дзейнасці руху «За Свабоду» на перспектыву, у тым ліку адносна прэзідэнцкіх выбараў 2015 года.
Канферэнцыя руху праходзіць у офісе Партыі БНФ. Арганізатары планавалі арандаваць для яе правядзення больш умяшчальнае памяшканне, але ім адмовілі. У прыватнасці, былі атрыманыя адмовы ў арэндзе памяшканняў ад мінскіх гатэляў Crownе Plaza і «Вікторыя», а таксама
З моманту стварэння руху «За Свабоду» яго ўзначальвае Аляксандр Мілінкевіч, кандыдат у прэзідэнты Беларусі ад дэмакратычных сіл на выбарах 2006 года.Рух «За Свабоду» атрымаў афіцыйную рэгістрацыю 17 снежня 2008 года. На думку аналітыкаў, улады пайшлі на рэгістрацыю руху з мэтай нармалізацыі адносінаў з Захадам пасля непрызнаных ім вынікаў парламенцкіх выбараў.
Арганізацыя была зарэгістраваная з чацвёртай спробы. Двойчы ў 2007 годзе і адзін раз у
Асноўнай мэтай





