Лідар руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч лічыць натуральным працэс палітызацыі грамадскіх аб’яднанняў у Беларусі. Пра гэта ён заявіў, выступаючы 20 кастрычніка насправаздачна-выбарнай канферэнцыі арганізацыі ў Мінску.
Паводле слоў Мілінкевіча, ён «бачыць развіццё „За Свабоду“ як
Аднак сёння, мяркуе Мілінкевіч, ні беларусы не гатовы стаць часткай Еўропы, ні Еўропа не гатова прыняць Беларусь.«Але ў нас ёсць усё неабходнае, каб стаць часткай Еўропы ў наступным — у нас высокая адукацыя, мы маем высокі эканамічны патэнцыял. Мы ставім сваёй мэтай даць беларусам больш праеўрапейскай інфармацыі і еўрапейскага аптымізму», — заявіў лідар руху «За Свабоду».
«З аднаго боку, апазіцыя давала прыклады, што яна можа аб’яднацца. Фармальна мы гэта рабілі, але затым не заўсёды працавалі разам», — сказаў Мілінкевіч, які на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года быў адзіным кандыдатам у прэзідэнты ад дэмакратычных сіл.Ён лічыць важным аб’яднанне апазіцыі.
Лідар «За Свабоду» нагадаў, што з 2007 года апазіцыя яшчэ не правяла ніводнага дэмакратычнага кангрэса, дзе маглі б абмеркаваць праблемы і выпрацаваць агульную стратэгію.А барацьба ўнутры апазіцыі, на думку Мілінкевіча, наогул «вельмі шкодная».
«Думаю, мы зможам выйсці на адзінага кандыдата на наступных прэзідэнцкіх выбарах, але гэта — не самамэта. Наша мэта — незалежная дэмакратычная Беларусь», — падкрэсліў палітык.
Пры гэтым Мілінкевіч мяркуе, што моцны адзіны кандыдат неабходны не толькі на выбарах, у якіх бярэ ўдзел Лукашэнка. «На выбарах з Лукашэнкам адзіны кандыдат неабходны. А калі рэжым упадзе? Ці зможа перамагчы менавіта дэмакратычны кандыдат? На 100% гэта сказаць нельга. Папулісты могуць перамагчы, прарасійскія кандыдаты», — мяркуе лідар руху «За Свабоду».





