Як паведаміў пробашч касцёла Мацей Шмытоўскі,

21 кастрычніка ў нядзелю, адбудзецца ўрачыстае асвячэнне званоў. Для гэтага ў касцёл Святога Юрыя прыбудзе біскуп Антоні Дзям’янка.

Падарунак Мацея Радзівіла вельмі дарэчны. Ксёндз кажа, што адзін са званоў знік у часе вайны, а той, што захаваўся да сённяшняга дня — трэснуты. Самы вялікі з трох падараваных званоў мае імя «Радзівіл» і змяшчае надпіс, што гэта — падарунак Мацея Радзівіла. Сярэдні звон мае імя Святога Міхала, меншы — Святога Юрыя.

У Паланечцы, апроч касцёла, захавалася і сядзіба Радзівілаў, якую будаваў прашчур Мацея — Альберт Радзівіл. Сядзіба знаходзіцца ў занядбаным стане, хоць яшчэ не так даўно тут быў дзіцячы дом.

Сярод 20 прадстаўнікоў Сям’і — 5 дзяцей Мацея Радзівіла і 8 дзяцей Канстанціна Радзівіла.

Паводле словаў князя Мацея, для іх вельмі важна звазіць усіх дзяцей на радзіму продкаў, каб прышчапіць любоў да гэтых мясцін і даць мажлівасць дакрануцца да гісторыі роду. Сёння ў праграме візіту князёў — наведванне Нясвіжскага і Мірскага замкаў.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?