Муса Ібрагім, які атрымаў вядомасць якпрэс-сакратар лівійскага лідара Муамара Кадафі незадоўга да падзення яго рэжыму, схоплены, паведамілі ў канцылярыі прэм’ер-міністра Лівіі.
Па дадзеных урада, Ібрагім быў затрыманы ўрадавымі войскамі ў 65 км на поўдзень ад сталіцы Трыпалі. Некаторыя прадстаўнікі лівійскіх уладаў скептычна адрэагавалі на гэтую навіну.
У мінулым такія паведамленні не раз аказваліся лжывымі.
У апараце лівійскага прэм’ера не прадставілі ніякіх
«Муса Ібрагім арыштаваны сіламі, якія належаць лівійскаму ўраду, у горадзе Тархун і зараз дастаўляецца ў Трыпалі для пачатку допыту», — гаворыцца ў заяве апарата прэм’ера Алі Зідана.
У суботу спаўняецца роўна год з дня, калі сам Кадафі быў схоплены і забіты паўстанцамі недалёка ад яго роднага горада Сірт.





