Больш за 40 чалавек былі затрыманыя ў суботу на мінскім рынку «Ждановічы» супрацоўнікамі міліцыі. Гэтую інфармацыю пацвердзіўпрэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.
Па словах відавочцаў, бойка паміж цыганамі і каўказцамі адбылася ў раёне 12.30–13.00 недалёка ад прадуктовага рынку.
У ход была пушчана нават траўматычная зброя. «Некалькі чалавек пацярпелі. Прыйшлося нават выклікаць хуткую дапамогу», — сказаў відавочца канфлікту.
Па словах Аляксандра Ластоўскага, супрацоўнікі міліцыі і АМАПа аператыўна прыбылі на месца канфліктнай сітуацыі і затрымалі больш за 40 удзельнікаў інцыдэнту. «Зараз высвятляюцца прычыны канфлікту. Будзе дадзена прававая ацэнка падзеям», — сказаў ён.





