«Мы вельмі сур’ёзна абмяркоўвалі гэтую тэму на апошняй сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Мы прынялі прынцыповае рашэнне аб пераарыентацыі вялікіх аб’ёмаў грузаў, у тым ліку калійных угнаенняў, з партоў балтыйскіх дзяржаў на вашыя парты. Нам трэба вельмі сур’ёзна прапрацаваць гэтую тэматыку. Прэзідэнт Расіі адназначна падтрымаў гэтую ініцыятыву. Нам трэба дамовіцца з чыгуначнікамі Беларусі і Расіі і хутчэй рэалізаваць гэтыя дамоўленасці», — сказаў Лукашэнка.

«Думаю, што калі нават вы дзесьці пойдзеце на саступкі беларусам, то ў аб’ёмах вы значна выйграеце, бо гэта не адзін дзясятак мільёнаў тон грузаў, якія мы перавальваем у партах балтыйскіх дзяржаў. Мы з прэзідэнтам дамовіліся аб тым, што мы будзем рэалізоўваць гэтую праграму», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?