У сераду раніцай сталі вядомыя ўсе ўдзельнікі хакейнага турніру Алімпіяды ў Ванкуверы.

Кваліфікацыйныя матчы плей‑оф выйгралі зборныя Швейцарыі, Канады, Чэхіі, Славакіі.

Нагадаем, што зборная Швейцарыі выйграла ў серыі булітаў у Беларусі 3:2.

Канада разграміла Германію 8:2, Чэхія ў овертайме здолела зламіць адчайны супраціў Латвіі - 3:2. А Нарвегія дала сапраўдны бой ў 2-м і 3-х перныядах Славакіі, саступіўшы 3:4.

Такім чынам у 1/4 фіналу сёння, 24 лютага, згуляюць:

ЗША — Швейцарыя (пачатак матчу ў 22:00), Расія — Канада (02:30), Фінляндыя — Чэхія (05:00), Швецыя — Славакія (07:00).

Усе гэтыя матчы ў жывым эфіры будуць паказаныя на каналах «Лад» і БТ.

Зазначым таксама, што сёння ўначы на тэлеканале «Лад» у жывым эфіры ў 05:25 — фінал спаборніцтваў у фрыстайле (лыжная акрабатыка) сярод жанчын.

У фінале — сярод 12 наймацнейшых — выступяць беларускі Ала Цупер і Асоль Слівец. Прычым Цупер упэўнена заняла першае месца ў кваліфікацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?