Гурт «3+2» быў створаны спецыяльна для ўдзелу ў праекце «Музычны суд» з удзельнікаў праекта АНТ «Новыя галасы Беларусі».

У гурт увайшлі Юлія Шышко, Алена і Нінэль Карповіч, Арцём Міхаленка і Егіазар Фараш’ян.

Заваяваць еўрапейскую аўдыторыю малады калектыў паспрабуе з песняй «Far Away» Леаніда Шырына і Юрыя Вашчука.

Дарэчы, гэта песня мае таксама рускую і беларускую версіі.

На сцэне самага папулярнага еўрапейскага музычнага конкурсу ў Осла беларуская група выступіць у першым паўфінале 25 мая. Фінал «Еўрабачання» пройдзе 29 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0