На Tuzin.fm прайшло падсумаваньне вынікаў музычнага сэзону 2014-2015. Песьняй году стала «Будзь злой» ад гурта «Мама», кліпам – «Чаго ты, лося» гурту Re1ikt, альбомам – «Reaĺnaść i sny» гурту Akute.

Ва ўсіх трох чартах барацьба за пазыцыю лідэра ішла да апошніх хвілінаў галасаваньня. У аўдыёчарце ў двубою сышліся магілёўцы – Angst, праект паэта Віталя Рыжкова, і «Мама» – новы гурт Яна Маўзэра (на фота). Па выніку перамогу атрымала песьня «Будзь злой», якая набрала 1035 галасоў (ва ўмоўнага суперніка – 996). Гэта другая песьня каманды, у якую акром Маўзэра ўвайшлі дасьведчаныя музыкі – гітарыст Сяргей Нікалайчанка (граў у гурце Анжалікі Агурбаш, меў праект «Віртуальныя тэхналёгіі»), басіст Уладзімер Развадоўскі (граў у Ларысы Грыбалёвай, гурце Yellow Brick Road, а цяпер у «Без билета»), бубнач Арцём Крышчановіч («Тэзаўрус», «Скімэн»), а таксама паплечнік Яна па гурце Mauzer – Уладзімер «Kolxz» Селядцоў (клявішы, запіс). Увосень гурт мае намер даць першы канцэрт.

Поўнай нечаканасьцю можна назваць перамогу ў відэачарце кліпа «Чаго ты, лося» гурту Re1ikt, якія не былі ў ліку фаварытаў.

Цягам сэзону лідзіраваў кліп Зьмітра Вайцюшкевіча «Дачакайся, матуля», які саступіў пазыцыю лідэра толькі двойчы за ўвесь час. Але ў мэгатуры наперад вырваўся «Лося» і «As Bas» гурту Irdorath. У Re1ikt па выніку апынулася больш актыўных і зацятых прыхільнікаў, дзякуючы якім набралася 566 галасоў (у іх умоўных супернікаў – 557). Кліп на народную песьню «Чаго ты, лося» зьняўлідэр і каманды Алесь Дземідзенка. Здымкі адбыліся ў Лошыцкім парку на сьвітанку, а акром музыкаў у відэа можна пабачыць беларускую абрадавую ляльку – акурат такія часам разыгрываюцца на канцэртах «Жывы Тузін». Адметная праца яшчэ і тым, што ў яе не было ўкладзена ані рубля.

У альбомным чарце ў двубою сышліся TonqiXod з дэбютнікам «Pradmova», які ўзяў ужо ўсе магчымыя прызы на ўзнагародах Experty.by і трэці нумардны дыск гурта Akute – «Reaĺnaść i sny». Перамога – за гуртомСтаса Мытніка і Ромы Жыгарава: 361 голас супраць 345. Па выхадзе найлепшага альбому сэзону Tuzin.fmнапісаў, што музыкі ў ім нічога рэвалюцыйнага не прапаноўваюць як у тэматычным, так і ў музычным пляне.Яны трымаюцца свайго аднойчы знойдзенага стылю, і пакуль гэта не дакучае. Няма тут адчуваньня заежджанай кружэлкі, якое бывае, калі музыка кожны раз эксплюатуе адзін і той жа вобраз праз творчую недзеяздольнасьць. У тым ліку дзякуючы таму, што музыкі кшталтуюць сваё майстэрства і павышаюць кожны раз свае патрабаваньні да агульнага саўнду, таму іх новыя песьні гучаць яшчэ больш адточана і насычана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?