«Беларуская культура нярэдка ўспрымаецца ізалявана ад сусветнага і еўрапейскага кантэксту. Мы хочам гэта змяніць», — тлумачаць сваю звышзадачу стваральнікі новай адукацыйнай платформы wir.by

Што цікавага будзе з'яўляцца на гэтым сайце? Лекцыі навукоўцаў і даследчыкаў у відэа і падкастах, артыкулы, гульні і спецпраекты пра гісторыю, лінгвістыку, літаратуру, мастацтва і міфалогію. Сярод асноўных тэмаў новага адукацыйнага партала — лінгвістыка, літаратура, жывапіс, гісторыя, міфалогія, архітэктура і кіно.

Ужо можна праслухаць сюжэт Ганны Севярынец пра тое, у якіх умовах Уладзімір Дубоўка перакладаў Шэкспіра, разабрацца, як зразумець Кафку (тут вам дапаможа кандыдат філалагічных навук Наталля Ламека), упэўніцца, што графіці — гэта таксама мастацтва (калі вы сумняваліся, вас пераканае Арцём Суслаў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0