Кастамалоты — гэта старажытная вёска ў Бела-Падляскім павеце Люблінскага ваяводства. Яна знаходзіцца на левым беразе Буга, а за Бугам — ужо Беларусь. Вёска вядомая тым, што яна — цэнтр адзінай у свеце на сённяшні дзень парафія царквы візантыйска-славянскага абраду (неауніі). У міжваенны час палякі спрабавалі яе ўводзіць на тэрыторыі Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны, але пасля Другой сусветнай вайны гэта ўсё сышло на нішто. А вось у Кастамалотах ацалела дагэтуль.

Сёлета ўдзельнікі пілігрымкі будуць маліцца і разважаць пра супакой, яна так і завецца — «Аб супакоі». Сярод удзельнікаў плануе быць ксёндз Вячаслаў Барок.

Больш дэталёвая інфармацыя пастаянна дадаецца на фэйсбук-старонку пілігрымкі, там жа можна задаць і ўдакладняючыя пытанні.

Для ўдзелу ў пілігрымцы абавязковы запіс праз Гугл-форму

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0