У 140-гадавіну з дня нараджэння вялікага беларускага песняра Янкі Купалы яго памяць ушануюць у радашковіцкім касцёле, дзе ён быў ахрышчаны, паведамляе catholic.by.
Фэст, як звычайна, распачнецца святой Імшой а 10-й гадзіне. Яе ўдзельнікі памоляцца аб вечным жыцці для Яна Луцэвіча — славутага паэта Янкі Купалы.
Пасля Эўхарыстыі пачнецца музычная праграма, складзеная з класічных твораў. Падчас імшы і музычнай часткі фэсту ў касцёле будзе гучаць цалкам адноўлены арган ХІХ стагоддзя.
Пробашч радашковіцкай парафіі ксёндз канонік Юры Быкаў ад імя мясцовых вернікаў, купалавых землякоў, запрашае ўсіх ахвотных супольнай малітвай ушанаваць памяць славутага песняра.





