Ад Данбаса да Карпат -
Пункт нязломнасці.
Колькі жудасных страт
гэты год змясціў!..
І калі ўжо, здавалася, мала сіл -
Не здаўся народ, рук не апусціў.
На руках - дзеці, выцягнутыя з руінаў.
На іх драпіны, што пякуць ад солі слёз.
За цябе памалюся, народ Украіны!
Хай бароняць цябе байрактар з джавелінам.
Хай табе дапаможа Ісус Хрыстос!
Праведным гневам НІМАRS'a ракеты
Хай на галовы ворагаў упадуць.
Танкі, гарматы, снарады з усяго свету
хай найхутчэй да тваіх абаронцаў прыдуць.
Не здрайца, за пазухай камня не маю.
Твой боль - і мой боль беларускі таксама.
Штодзённа тваёй перамогі чакаю,
каб вольна ўздыхнулі кожны Тарас ды Аксана.
За той перамогай да нас прыдзе неўзабаве
нашая воля сваёю лёгкай хадой.
Жыць Украіне ў міры, ладзе і славе!
Жыць Беларусі свабоднаю побач з ёй!