Самалёты, якія ляцелі ва Унукава, пачалі перанакіроўваць у іншыя аэрапорты. Гаворка ідзе ўжо пра пяць рэйсаў: з Шарм-Эль-Шэйха, Дубая, Махачкалы, Чэлябінска і Новасібірска, як паведамляе Mash.

У раёне 4-й гадзіны раніцы беспілотнік-камікадзэ нанёс удар па тэрыторыі аднаго з вайсковых аб'ектаў у Кубінцы (Падмаскоўе).

Расійскія тэлеграм-каналы таксама паведамляюць, спасылаючыся на відавочцаў, што ў т. зв. «Новай Маскве» раніцай у аўторак прагрымелі два моцныя выбухі.

Выбухі прагрымелі ў раёне паселішча Марушкінскае побач з аэрапортам Унукава. Пацвярджэнняў, абвяржэнняў, дадатковых падрабязнасцяў пакуль няма.

Расійскае дзяржаўнае агенцтва ТАСС дапаўняе інфармацыю пра збітыя беспілотнікі: па яго звестках, яшчэ адзін быў збіты ў Калужскай вобласці. 

«Паводле папярэдніх звестак, тры беспілотнікі ў розны час накіроўваліся ў бок Масквы. Сродкамі РЭБ два з іх знішчылі ў Новай Маскве, адзін — у Калужскай вобласці», — цытуе ТАСС свайго суразмоўцу ў экстранных службах. Паводле яго, гэта былі беспілотнікі самалётнага тыпу.

Клас
16
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0