Алена Мілашына

Алена Мілашына

Аўтамабіль Немава і Мілашынай па дарозе з аэрапорта заблакавалі ўзброеныя людзі, затым яны збілі журналістку і адваката нагамі, адабралі і разграмілі тэхніку.

Цяпер Аляксандр Немаў і Алена Мілашына знаходзяцца ў бальніцы.

Паведамляецца, што Немаў з цяжкасцю гаворыць і перасоўваецца, а ў Мілашынай зламаныя пальцы і яна перыядычна губляе прытомнасць.

«У яе ўдары па ўсім целе, галава паголеная і ўся ў зялёнцы. Транспартаваць у такім стане без спецтранспарту яе нельга», — паведамляе «Мемарыял».

Аляксандр Немаў і Алена Мілашына прыляцелі ў аўторак, 4 ліпеня, у Грозны на прысуд жонцы экс-суддзі Вярхоўнага суда Чачні Зарэме Мусаевай, якая ў студзені 2022 года была выкрадзеная з Ніжняга Ноўгарада чачэнскімі сілавікамі, як піша Бі-бі-сі.

Клас
2
Панылы сорам
8
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
10
Абуральна
81