Яўген Прыгожын. Фота: AP

Яўген Прыгожын. Фота: AP

Асабіста па грошы ў Пецярбург экс-мяцежнік не паехаў. Пры гэтым, паводле папярэдніх звестак, бізнэсовец у выходныя знаходзіўся ў Маскве, дзе прысутнічаў на нейкіх нарадах.

Замест Яўгена Прыгожына забіраць мільярды прыбыў яго кіроўца з афіцыйнай даверанасцю. Як праходзіла працэдура, можна толькі здагадвацца, але наўрад ці грошы пералічвалі, як іранізуе «Фантанка».

Што тычыцца старэнькай белай «Газэлі» ў двары «Палаца Трэзіні» і новага белага Citroen на падземнай паркоўцы гатэля River Palace, то яны да гэтага часу стаяць там. 

Важна, што ўжо ў дзень ператрусаў Прыгожын не адмаўляў дачынення да грошай. Паводле яго словаў, гэтая сума была падрыхтаваная для байцоў ПВК «Вагнер» і выплаты сваякам загінулых.

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
4
Ого
5
Сумна
0
Абуральна
1