Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

Пра гэта гэта паведаміў урад краіны са спасылкай на тлумачэнне міністра адукацыі Роберта Дэйкграафа.

Іх можна выкарыстоўваць толькі ў выпадку, калі мабільныя тэлефоны неабходныя для ўрока, напрыклад на ўроку па лічбавых навыках. Самі школы павінны ўзгадніць дакладныя правілы з настаўнікамі, бацькамі і вучнямі, каб кожны ў школе дакладна ведаў, што дазволена, а што не.

Школы могуць прыняць рашэнне пра поўнае выключэнне мабільных тэлефонаў з праграмы.

Навучэнцам, якія залежаць ад свайго тэлефона, напрыклад, па медыцынскіх паказаннях або праз інваліднасць, будзе дазволена ім карыстацца. Для спецыяльнай адукацыі будуць распрацаваныя адаптаваныя пагадненні.

«Нягледзячы на тое, што мабільныя тэлефоны амаль непарыўна звязаныя з нашым жыццём, ім не месца ў класе. Вучні павінны ўмець канцэнтравацца, і ім павінна быць дадзеная ўся прастора для добрай вучобы. Мабільныя тэлефоны парушаюць гэта, як мы ведаем з навуковых даследаванняў, з усімі наступствамі. Мы павінны абараніць вучняў ад гэтага», — зазначыў Роберт Дэйкграаф.

У наступныя месяцы зацікаўленыя ведамствы працягнуць распрацоўку правілаў. 

Клас
24
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2