Андрэй Кандрашоў. Фота: vvprf.ru

Андрэй Кандрашоў. Фота: vvprf.ru

Прэм'ер-міністр Міхаіл Мішусцін падпісаў распараджэнне аб вызваленні Сяргея Міхайлава ад пасады генеральнага дырэктара ТАСС. У дакуменце сказана, што той звольнены па ўласным жаданні.

На пасаду гендырэктара ТАСС прызначаны супрацоўнік ВГТРК (Усерасійскай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі), тэлевядоўца і аўтар дакументальных фільмаў Андрэй Кандрашоў.

У біяграфічнай даведцы, апублікаванай на сайце ўрада, гаворыцца, што Кандрашоў працуе на тэлебачанні з 1991 года.

«Быў уласным карэспандэнтам ВГТРК па Цэнтральнай Азіі, асвятляў працу Дзяржаўнай думы, уваходзіў у склад крамлёўскага пула, вёў праграмы «Весткі» і «Весткі тыдня», — гаворыцца ў паведамленні.

Пазней Кандрашоў курыраваў інфармацыйны блок холдынгу ВГТРК на пасадзе намесніка гендырэктара. Быў прэс-сакратаром перадвыбарчага штаба Пуціна.

Андрэй Кандрашоў — лаўрэат прэміі ТЭФІ ў намінацыі «Вядоўца інфармацыйных праграм» і спецыяльнай прэміі «За адлюстраванне гісторыі».

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2