Сі Цзіньпін. AP Photo/Mark Schiefelbein, Pool.

Сі Цзіньпін. AP Photo/Mark Schiefelbein, Pool.

КНР мае намер працаваць з Францыяй і ўсёй міжнароднай супольнасцю над пошукам шляхоў «развязання ўкраінскага крызісу». Пра гэта ў сваёй калонцы для Le Figaro заявіў лідар Кітая Сі Цзіньпін, піша УНІАН.

Як вядома, лідар КНР прыбыў у Францыю з двухдзённым візітам. У прыватнасці, ён правядзе перамовы з прэзідэнтам Эмануэлем Макронам.

Кіраўнік КНР, сярод іншага, паабяцаў адкрыць кітайскія рынкі для заходніх кампаній, запэўніў, што разумее стаўкі ўкраінскага крызісу для еўрапейцаў і кажа, што адданы ўзаемнай павазе і мірнаму суіснаванню паміж дзяржавамі.

«Я маю вялікае задавальненне ажыццявіць свой трэці дзяржаўны візіт у Францыю па запрашэнні прэзідэнта Эмануэля Макрона. Для кітайцаў Францыя валодае непаўторным шармам. Гэта радзіма многіх вялікіх філосафаў, пісьменнікаў і мастакоў, якія натхнілі чалавецтва», — адзначыў Сі Цзіньпін.

Ён спадзяецца, што мір і стабільнасць хутка вернуцца ў Еўропу.

«Мы маем намер працаваць з Францыяй і ўсёй міжнароднай супольнасцю, каб знайсці правільныя шляхі вырашэння крызісу», — падкрэсліў лідар Кітая.

Чытайце таксама:

Сі Цзіньпін упершыню за пяць гадоў адпраўляецца ў турнэ па еўрапейскіх краінах

Сі Цзіньпін прыляцеў у Парыж

Нешта не сыходзіцца: Кітай можа хлусіць свету пра свой рэальны вайсковы бюджэт

Клас
8
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
4