Александр Кнырович Аляксандр Кныровіч Alexander Knyrovich

Аляксандр Кныровіч. Скрын відэа mne_toje_ne_nravitsya / YouTube

У новым выпуску ютуб-канала «Мне таксама не падабаецца» абмяркоўвалі абмежаванне памежнага руху з Беларусі ў Еўропу. Блогер і прадпрымальнік Аляксандр Кныровіч заявіў, што ён за тое, каб «беларусы мелі магчымасць ездзіць у «Акропаліс» (буйны гандлёвы цэнтр у Вільні. — НН), садзіцца на самалёт у Вільні». І дадаў:

«Я за гэта, але мне не шкада людзей, якія стаяць на мяжы. Зусім не шкада».

Блогер тлумачыць сваю пазіцыю: калі ты грамадзянін Беларусі, то цалкам нясеш адказнасць за краіну незалежна ад таго, падтрымліваеш ты гэтую ўладу ці не.

«Ты жывеш у такой краіне, у якой адбываецца вось гэта. Гэта частка тваёй зручнасці, твайго жыцця, асяроддзя.

Так, людзі не могуць на гэта паўплываць. Яны ў гэтым не вінаватыя. Але гэта частка ўмоваў, якія існуюць унутры краіны. І, прабачце, у кожнага беларуса, у тым ліку і ў мяне, як у таго, хто выехаў, усё роўна ёсць адказнасць цалкам за краіну».

Кныровіч адзначыў, што ў абавязак беларусаў таксама ўваходзіць выплата рэпарацый Украіне:

«Ці будзе Беларусь плаціць рэпарацыі Украіне? Па-першае, павінна плаціць. Па-другое, у кожнага чалавека, як унутры, так і па-за Беларуссю (як у мяне), ёсць адказнасць за гэта. Гэта адказнасць грамадзяніна за краіну.

Калі ты грамадзянін, ты ўспрымаеш свет вось так. Калі ты «пагуляць выйшаў», калі ты ўспрымаеш краіну як вагон (зайшоў у вагон і табе павінна там быць камфортна ехаць), то ты не грамадзянін».

Аляксандр Кныровіч мяркуе, што аднаўляць пасажырскі чыгуначны рух пакуль нельга.

«Ёсць кампанія (маецца на ўвазе Беларуская чыгунка. — НН), якая ўдзельнічае ў вайне — возіць танкі, возіць вайскоўцаў. І пытанне стаіць так: «Ці дазваляць гэтай кампаніі таксама вазіць турыстаў да Вільні? Мне зразумелы адказ — не».

Падчас дыскусіі. Скрын відэа: mne_toje_ne_nravitsya / YouTube

Падчас дыскусіі. Скрын відэа: mne_toje_ne_nravitsya / YouTube

«Мы знаходзімся ў становішчы катастрофы. Ідзе вайна, кожны дзень гінуць людзі. І гэта шмат чаго вызначае… Пытанне ў тым, што могуць існуючыя пераходы зачыніць. І для мяне агульнае пытанне такое: вайна не назаўжды. Калі яна скончыцца, мы будзем размаўляць зусім па-іншаму, з іншай аргументацыяй, будзем гаварыць, што трэба беларусаў уцягваць у Еўрасаюз».

Чытайце таксама:

Ці магчыма аднавіць рух цягнікоў з Беларусі ў Еўропу?

Бізнэсмен з-за мяжы паспрабаваў «купіць» дзяржаўны баскетбольны клуб. Вось што з гэтага выйшла 

Кныровіч расказаў пра сэксуальнае жыццё ў калоніі. І даў несуцяшальныя прагнозы развіцця палітычнай сітуацыі

Клас
122
Панылы сорам
78
Ха-ха
20
Ого
9
Сумна
15
Абуральна
71