Аварыя адбылася раніцай 9 мая ў Касцянскім павеце Вялікапольскага ваяводства.

Як паведамляюць польскія медыя, на рамантаваным участку дарогі рух быў папераменным. Машыны, якія ехалі з боку горада Глухава, чакалі магчымасці ўезду на гэты ўчастак. Але адзін з кіроўцаў, 28-гадовы жыхар мястэчка Чэмпінь, вырашыў аб'ехаць іх. Ён выехаў на адкрыты ўчастак руху і там сутыкнуўся з грузавіком DAF з паўпрычэпам, якім кіраваў беларус.

Кіроўца легкавога аўтамабіля атрымаў цяжкія траўмы. Нягледзячы на спробы рэанімаваць мужчыну, ён памёр. Беларус не пацярпеў.

Абставіны здарэння высвятляе мясцовая паліцыя пад наглядам пракуратуры.

Чытайце таксама:

«Літоўскіх перавозчыкаў могуць чакаць сур'ёзныя праблемы». Дальнабойшчыкі аб прапанове адбіраць ДНЖ у беларусаў за частыя паездкі на радзіму

У Італіі знайшлі мёртвым беларускага дальнабойшчыка

Затрымалі яшчэ аднаго беларуса па чарговым даносе правакатара з чат-рулеткі. Затрыманы сказаў, што падтрымлівае байцоў Палка Каліноўскага

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
6
Абуральна
1