З'явілася відэа падзення пасажырскага аўтобуса ў раку Мойку ў цэнтры Санкт-Пецярбурга.

На роліку, які апублікаваў Mash, відаць, што аўтобус не ўпісаўся ў паварот на мост, урэзаўся ў аўтамабіль на «сустрэчцы».

Пасля гэтага аўтобус адкінула да агароджы — і ён упаў у раку.

Паводле апошніх звестак, у аўтобусе маглі знаходзіцца 20 чалавек. Вядома пра аднаго загінулага і пяць пацярпелых. Выратавальная аперацыя працягваецца.

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
5
Абуральна
1