У 2022 годзе, калі жанчына прыехала ў калонію, яна зламала шыйку сцягна і правяла больш за год у санчастцы. Косткі зрасліся няправільна і Ірына доўга чакала якаснай дапамогі і пратэза. Ірыне Алябовіч не выдавалі нават хадункі, нягледзячы на тое, што яны былі ў калоніі. Дзякуючы сваякам жанчыны, праблема вырашылася і цяпер жанчына пераведзена ў звычайны атрад і мае хадункі.
Ірына Алябовіч — пенсіянерка, была асуджана за каментары ў сацыяльных сетках, у тым ліку за «абразу» намесніка міністра МУС Мікалая Карпянкова.
Да суда знаходзілася ў СІЗА КДБ. У выніку жанчыну асудзілі на 3 гады зняволення.
Вядома, што Ірына мае праблемы з ціскам і цукровы дыябет.
1
1
0
0
7
15