Спадарожнікавы здымак меркаванай базы ядзернай зброі пад Асіповічамі з інфаграфікай, якае паказвае патэнцыйнае месца знаходжання бункера з расійскай ядзернай зброяй, крытую пагрузачную зону для грузавікоў, кантрольна-прапускны пункт (КПП) з будынкам аховы, некалькі ліній агароджаў і аварыйны выхад з базы. Крыніца: The New York Times / Maxar Technologies

Паводле выдання The New York Times і новых спадарожнікавых здымкаў кампаніі Maxar Technologies, беларуская база пад Асіповічамі, дзе можа знаходзіцца расійская ядзерная зброя, працягвае забудоўвацца і ўмацоўвацца.

Журналісты зафіксавалі ўзвядзенне новых будынкаў, стварэнне аварыйнага выхаду з базы і размяшчэнне дадатковай сістэмы СПА (супрацьпаветраная абарона).

Так, на здымку, зробленым 3 мая, бачны працэс разрыхлення зямлі і будаўніцтва новых бетонных падмуркаў. Як мяркуюць эксперты, якіх апытала выданне, у гэтым месцы будуюцца альбо казармы для расійскага кантынгенту, які ахоўвае ядзерную зброю, альбо нейкія адміністратыўныя будынкі з новымі зонамі для транспартных сродкаў, альбо ўсё адразу.

На іншы здымак трапіла дадатковая сістэма СПА, «якую разгарнулі нядаўна».

Працэс разрыхлення зямлі і будаўніцтва новых бетонных падмуркаў для казармаў, або адміністрацыйных будынкаў на базе пад Асіповічамі, дзе можа захоўвацца расійская ядзерная зброя. Здымак зроблены 3 мая. Крыніца: The New York Times / Maxar Technologies

Дадатковая сістэма СПА, разгорнутая на меркаванай базе ядзернай зброі пад Асіповічамі. Крыніца: The New York Times / Maxar Technologies

Дадатковая сістэма СПА, разгорнутая на меркаванай базе ядзернай зброі пад Асіповічамі. Крыніца: The New York Times / Maxar Technologies

Ёсць і адна дзіўная рэч. На новых здымках, як адзначаюць журналісты, бачныя тры лініі агароджаў вакол базы, аднак яшчэ нядаўна іх было чатыры, што таксама было зафіксавана спадарожнікам. Куды падзелася яшчэ адна лінія, невядома.

Здымак плота вакол меркаванай базы ядзернай зброі пад Асіповічамі ў пачатку мая (зверху) і тая ж мясцовасць у канцы студзеня (знізу). Раней быў плот з чатырох ліній, а цяпер ліній толькі тры. Фоты: The New York Times / Maxar Technologies / FAS

Апроч гэтага, эксперты з ліку былых чыноўнікаў Пентагона заўважылі падабенства ў схемах размяшчэння КПП і агароджаў на меркаванай базе ядзернай зброі пад Асіповічамі і іншымі існуючымі сёння сховішчамі ядзернай зброі ў розных рэгіёнах Расіі (Наўгародская, Хабараўская, Белгарадская вобласці і інш.).

Адзін з экспертаў, Уільям Мун, заявіў выданню The New York Times, што дызайн магчымага сховішча расійскай ядзернай зброі пад Асіповічамі вельмі нагадвае сучасныя ядзерныя базы ў Расіі, дзе Мун, па ягоных словах, бываў асабіста ў складзе дэлегацый Пентагона ў якасці назіральніка за бяспекай захоўвання ядзернай зброі.

Ва ўсіх згаданых ім расійскіх ядзерных базах паводле стандарту ўстаноўленыя тры лініі агароджаў, што бачна і вакол базы пад Асіповічамі, адзначае Уільям Мун.

Параўнанне схемы размяшчэння КПП і агароджаў на меркаванай базе ядзернай зброі пад Асіповічамі і на іншых наяўных сучасных ядзерных сховішчах па ўсёй Расіі. Крыніца і інфаграфіка: The New York Times / Maxar Technologies / Google Earth

Нагадаем, што вайсковы склад на ўсходзе ад Асіповічаў ужо некалькі месяцаў знаходзіцца пад увагай сусветных СМІ з-за магчымага размяшчэння там расійскай тактычнай ядзернай зброі, якую ў Беларусь маглі даставіць з Расіі яшчэ ў мінулым годзе і могуць працягваць дастаўляць дагэтуль.

Побач з меркаваным сховішчам пад Асіповічамі знаходзяцца і нядаўна перададзеныя Беларусі ад Расіі ракетныя комплексы «Іскандэр», якія могуць несці і запускаць ядзерныя снарады.

Чытайце таксама:

Ядзерная гульня Пуціна і Лукашэнкі: у чым жа будзе роля беларусаў і якія могуць быць яе наступствы?

«Падарунак» дзясяткам пакаленняў. Як Беларусь будзе захоўваць ядзерныя адкіды са сваёй АЭС і ў чым адзіны яе шанец

Калі Беларусь уступіць у вайну з Украінай, войскі NATO наўпрост умяшаюцца ў канфлікт — La Repubblica

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
18