Фота: twitter.com/Straz_Graniczna

Фота: twitter.com/Straz_Graniczna

Такія маркеры на плоце пакідаюць арганізатары нелегальнай міграцыі. Звычайна налепкамі пазначаюць месца збору і будучага прарыву мяжы.

Калі памежнік падышоў да плота, каб сарваць налепку, з другога боку загароды нечакана з'явіўся мігрант. Ён прасунуў рукі скрозь краты, схапіў рацыю і ўцёк.

Пра інцыдэнт адразу ж паведамілі ў камандны пункт, рацыя была дыстанцыйна адключаная. Расследаванне ў памежнай службе праводзіць не будуць: запісы з камер пацвердзілі аповед памежніка.

Нагадаем, 10 мая група мігрантаў з 140 чалавек распачала чарговую спробу штурму польскай мяжы. Аднак натоўп быў адкінуты польскімі памежнікамі на тэрыторыю Беларусі.

Клас
3
Панылы сорам
6
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
9