Пасольства Беларусі ў Расіі высвятляе, ці ёсць сярод пацярпелых ад выбухаў у маскоўскім метро беларускія грамадзяне. Пра гэта паведамілі ў прэс‑службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Раніцай 29 сакавіка ў маскоўскім метро на станцыях «Лубянка» і «Парк культуры» прагрымелі выбухі. Паводле папярэдніх звестак следчага камітэта пры пракуратуры Расіі, усяго загінула 35 чалавек. Пры выбуху на станцыі «Лубянка» загінулі 23 чалавекі, яшчэ 18 пацярпелі, на станцыі «Парк культуры» загінулі 12 чалавек, 15 — пацярпелі.

Маскоўская міліцыя пераведзена на ўзмоцнены рэжым нясення службы. Па факце выбухаў распачата крымінальная справа па артыкуле «тэрарызм».

МНС Расіі аспрэчыла інфармацыю некаторых расійскіх СМІ аб тым, што на станцыі маскоўскага метро «Праспект міру» таксама прагрымеў выбух.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?