Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі, каб дапамагчы літоўскаму боку аднавіць нармальную работу пункта пропуску «Мядзінінкай» (Меднікі), просіць грузаперавозчыкаў пераарыентавацца на іншыя пункты пропуску наАб гэтым паведаміўбеларуска-літоўскай мяжы.
Складаная сітуацыя ў «Мядзінінкаі» ўзнікла 5 снежня пасля таго, як па падазрэнні ў атрыманні хабару былі затрыманыя 29 мытнікаў гэтага пункта пропуску.
Паводле слоў Цішчанкі, 5 снежня з 7.00 да 12.00 аформленыя на выезд з Беларусі праз «Каменны Лог» грузавікі, якія трапілі ў накапляльнік перад «Мядзінінкаем», мытнае афармленне на ўезд у Літву не праходзілі.
Паводле звестак на 12.30 чарга з аўтапаяздоў у бок Літвы складала каля 8 км. Раніцай 6 снежня — 8–10 км. У чарзе знаходзіцца каля 600 грузавікоў.
У наяўнай сітуацыі кіроўцы пачалі выказваць нездавальненне, але, даведаўшыся, у чым прычына такога становішча, некалькі супакоіліся.
Паводле звестак Літоўскай нацыянальнай асацыяцыі грузаперавозчыкаў, прапускная здольнасць «Мядзінінкая» 5 снежня ўпала ў 4 разы і паводле звестак на раніцу 6 снежня яшчэ не аднавілася. Паміж беларускім і літоўскім бакамі арганізаваны аператыўны абмен інфармацыяй.
Паводле слоў Цішчанкі, як толькі сітуацыя нармалізуецца, аб гэтым будзе паведамлена.