Родныя атрымалі першы ліст ад Андрэя Гайдукова, падазраванага, паводле інфармацыі КДБ, у «здрадзе дзяржаве». Некалькі дзён таму наваполацкага актывіста перавялі ў віцебскі СІЗА, і бараніць ягоныя інтарэсы будзе ўжо не мінскі, а віцебскі адвакат.
Да пачатку снежня Андрэя Гайдукова трымалі ў мінскім СІЗА КДБ, а цяпер ён у віцебскім СІЗА № 2. Так што замена адваката цалкам лаічная, лічыць маці зняволенага Вольга Гайдукова:
«Ён просіць адвакатку віцебскую, якая была першая ў яго. Напісаў заяву следчаму, каб яе прадставілі. Менавіта яе! У нас і пагадненне складзена, даўно яшчэ — адразу пасля затрымання.Але ж потым яго ў Мінск кінулі… Яму цяжка ў ізалятары аднаму, дык адвакатка з Віцебска прыйсці да яго зможа, пагаварыць».
Вольга Гайдукова апавяла, што нарэшце атрымала першы ліст ад сына — пакуль што адзіны за ўвесь час ягонага зняволення. Ліст напісаны яшчэ з мінскага СІЗА,:
«Нейкі такі ліст… сумны крыху. Ён піша накшталт таго, што фальсіфікацыі даходзяць да абсурду, ну і ў такім духу.Змрочны такі ліст. Ці мне падаецца? Дачка кажа, што нармальны. Ліст адправілі 3 снежня, а пісаў ён яго
Андрэй Гайдукоў пад вартай ужо амаль месяц.Яго затрымалі ў Віцебску 8 лістапада. Паводле афіцыйнага паведамлення КДБ, ён быў затрыманы «падчас закладкі тайніка са звесткамі, якія могуць цікавіць замежныя спецслужбы».
0
0
0
0
0
0