Вершамі Купалы загаварылі дыпламаты. У сталічным «Доме пад таполямі» немцы чыталі санеты, в’етнамцы — фрагменты паэм. Пасол Славакіі ўвогуле прыйшоў у госці з аўтарскім перакладам. Класічнае «А хто там ідзе?» — гэты і яшчэ 12 радкоў. На славацкай ўпершыню. Пераклаў пасол. Што не дзіўна. Паводле дыплома, Серватка — філолаг. Ад рукі — заняло тры дні. Новы тэкст пану Мар’яну даваўся з цяжкасцю.
Мар’ян Серватка, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Славакіі ў Беларусі:
«Я сказаў жонцы, што мне сніцца Купала. Купала, які не ўсміхаецца мне. Я хацеў зрабіць добры пераклад. Трошкі пагуляўся».
Алоўкам Купалы —
Амаль адразу «А хто там ідзе?» стане песняй.Гэтую ўлётку з нотамі выдадуць ў Вільні ў 1910 годзе. І адправяць на востраў Капры Максіму (у Італіі ён «Масіма») Горкаму. «Буравеснік» зробіць першы пераклад на расейскую і падзеліцца тэкстам з сябрамі ва Украіне.
За 70 гадоў — на 82 мовы.Так, напэўна, не перапісвалі нават Дантэ.
«А хто там ідзе?» Варыянты: шэкспіраўская англійская, кашубская (на ёй гавораць каля 50 тысяч жыхароў поўначы Польшчы), лужыцкая (славяне ўсходу Германіі). Усяго адзін беларускі верш — цэлай кнігай у 160 старонак.
Павел Латушка, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Францыі: «За мінулыя гады мы зрабілі некалькі акцый. Пераклалі Уладзіміра Караткевіча на чатыры мовы, выдалі Максіма Багдановіча на дзесяці мовах, у тым ліку і на французскай. Мы будзем пашыраць гэтую дзейнасць».
Пераклады рабіў і сам Пясняр. Трыма мовамі — беларускай, расейскай, польскай — паэт валодаў свабодна. Далей — са слоўнікам. Напрыклад, санскрыту. Аўтограф класіка да старажытнаіндыйскага эпасу «Махабхарата» знайшлі некалькі гадоў таму.Экс-міністр культуры ўжо вучыць купалаўскую «Бандароўну» на мове Дзюма.
Алена Ляшковіч, дырэктар Літаратурнага музея Янкі Купалы: «З пяцi моў (расейскай, украінскай, польскае, французскай і нямецкай) Янка Купала пераклаў 92 творы 36 аўтараў». І сёння «Чытаем Купалу разам» — фінал акцыі і Года паэта. Дыпламаты падышлі з пачуццём, з толкам, з расстаноўкай.
Але галоўны акцэнт — родная мова».
© ONT.BY