Першая ракетка свету, 23-гадовая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка распавяла журналістам, што перастала сустракацца з 25-гадовым украінскім тэнісістам Сяргеем Бубкам.

AFP

AFP

«Не люблю размаўляць з прэсай пра сваё асабістае жыццё, але цяпер магу сказаць, што мы з Сяргеем больш не сустракаемся», — перадае словы Азаранка gotennis.ru.

«Мы з ім працягваем кантактаваць, але сустракацца перасталі. На дадзены момант я адна».

«Дарэчы, са здароўем у Сяргея цяпер усё нармальна», — пракаментавала спартсменка нядаўні інцыдэнт, калі Бубка выпаў з акна ў Парыжы.

Нагадаем, што ў 2012 г. Вікторыя зарабіла рэкордную суму прызавых для жаночага тэніса: $ 7 млн 923 тыс. 920 даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?