Сустаршыня аргкамітэта на стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», кандыдат у прэзідэнты аб БХД на выбарах — 2010 Віталь Рымашэўскі заявіў, што не будзе выстаўляць сваю кандыдатуру на выбарах 2015 года.
Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю Радыё Свабода.

«Я лічу, што немагчыма ў сённяшняй Беларусі называць гэта выбарамі, — сказаў ён. — І калі мы будзем сёння рабіць акцэнт на 2015 год, то гэта будзе ўводзіць у зман беларускі народ. Я гатовы ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі, калі будуць свабодныя выбары, я гатовы сёння змагацца з БХД, каб гэтыя свабодныя выбары адбыліся. Вось гэта галоўнае», — заявіў Віталь Рымашэўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0