Урад Беларусі прапанавала Банку развіцця прадаставіць ААТ «Александрыйскае» крэдыты на 170 мільярдаў рублёў. Пра гэта гаворыцца ў пастанове Савета Міністраў № 1123 ад 5 снежня 2012 года.
Сума складае каля $20 мільёнаў. Крэдытныя працэнты складуць не больш за 7,5% гадавых. Гэта чвэрць ад цяперашняй стаўкі рэфінансавання.
Грошы неабходныя для «будаўніцтва, рэканструкцыі, капітальнага рамонту, мадэрнізацыі і тэхнічнага перааснашчэння аб’ектаў па вытворчасці камбікормавай прадукцыі», прадугледжаных Рэспубліканскай праграмай рэканструкцыі, тэхнічнага перааснашчэння і будаўніцтва комплексаў па вырошчванні свіней у 2011–2015 гадах.
Пастанова ўступае ў сілу 1 студзеня 2013 года.
ААТ «Александрыйскае» знаходзіцца ў вёсцы Александрыя Шклоўскага раёна, дзе вырас Аляксандр Лукашэнка.
0
0
0
0
0
0