Лукашэнка абвінаваціў еўрапейцаў, што яны працягваюць у дачыненні да Беларусі ранейшую палітыку. «Мы выдатна разумеем сутнасць тых патрабаванняў, якія нам прад’яўляе ЕС, часам пад ціскам ЗША, часам самастойна.
Цяпер мы больш з амерыканцамі хай не публічна, але размаўляем, разумеем адзін аднаго, а еўрапейцы ідуць зададзеным курсам.Альбо гэта інертнасць, альбо зашмат сваіх праблем і вам сёння не да Беларусі, вырашылі калісьці рухацца ў гэтым кірунку, і рухаецеся», — сказаў Лукашэнка.
Раней ён не раз заяўляў, што Захад заняў жорсткую пазіцыю ў сувязі з тым, што Беларусь пры Лукашэнку ператварылася ў васала Расіі ці, у ягоных выразах, «узяла курс на саюз з Расіяй». Маўляў, гэтым непакоем за незалежнасць Беларусі і тлумачыцца больш жорсткае стаўленне да правоў чалавека ў Беларусі ў параўнанні з дыктатурамі Цэнтральнай Азіі.
«Латвія, Літва, Эстонія (што нас часта расчароўвае больш, чым пазіцыя іншых дзяржаў) ідуць у фарватары брусельскага стандарту, які выпрацоўваецца людзьмі, далёкімі ад разумення тых працэсаў, якія адбываюцца не толькі ў нас, але і ў вас, — сказаў Лукашэнка,— Латвія ўсё ж галасуе за санкцыі, накіраваныя супраць Беларусі, а ў вялікай ступені — і супраць Латвіі, бо ў нас з вамі вялікае эканамічнае супрацоўніцтва», — адзначыў ён.
0
0
0
0
0
0