Расія ў 2013 годзе не плануе выдаваць крэдыты іншым краінамі, толькі Беларусі ў рамках крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, паведаміў агенцтву Прайм міністр фінансаў РФ Антон Сілуанаў.

«У нас у бюджэце гэта не закладзена. У наступным годзе — нікому, акрамя Беларусі», — сказаў ён.

Нагадаем, Рада Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС 7 снежня на пасяджэнні ў Мінску ўхваліла чарговы, чацвёрты, транш крэдыту Беларусі ў 440 млн. долараў. Тады Сілуанаў заявіў, што не варта звязваць гэтае рашэнне з палітычнымі момантамі. «Магу вас запэўніць, што ніякай палітыкі не было. Гэта чыстая эканоміка», — сказаў ён.

Пагадненне паміж Беларуссю і Еўразійскім банкам развіцця (ЕАБР), які кіруе сродкамі АКФ ЕўрАзЭС, па выдзяленні крэдыту на 3 млрд. долараў шасцю траншамі было падпісана 9 чэрвеня 2011 года. Першы транш на 800 млн. долараў быў пералічаны ў Беларусь 21 чэрвеня 2011 года, яшчэ 440 млн. долараў — у снежні 2011-га.

У 2012 годзе Беларусь павінна атрымаць два траншы па 440 млн. долараў кожны. Трэці транш быў атрыманы ў чэрвені і залічаны ў золатавалютныя рэзервы краіны. У чэрвені намеснік міністра фінансаў РФ Сяргей Сторчак выказаў меркаванне, што Беларусь мае ўсе шансы да канца года атрымаць чацвёрты транш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?