Плошча 2012...

Плошча 2012...

...і Плошча 2006, 2010...

...і Плошча 2006, 2010...

19 снежня спаўняецца два гады з таго дня, калі 30 тысяч дэманстрантаў сабралася на Плошчы, каб патрабаваць свабодных выбараў. Масавыя арышты і ператрусы вярнулі краіну ў стан замарозкі, але праз два гады пасля гэтага сацыёлагі фіксуюць яшчэ большае жаданне перамен.

Па-ранейшаму ў няволі застаюцца непасрэдныя ўдзельнікі тых падзей — Мікола Статкевіч і Павел Севярынец. Зміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў не дайшлі да Плошчы, але іх справу нельга разглядаць у адрыве ад тых падзей.

Прайшло два гады, а на многія ключавыя пытанні Плошчы па-ранейшаму няма адказаў. Напрыклад, чаму не знайшлі чалавека, які падносіў да Дома ўрада рыдлёўкі.
Ён зафіксаваны на відэа і фота. Ці мела там месца спланаваная правакацыя? Міліцыя ж загадзя знаходзілася ў Доме ўрада, нібыта чакаючы падобнага развіцця падзей.
У той жа час, калі правакацыя мела месца, то яна магла прайсці па тым самым сцэнары, нават калі маніфестанты рушылі б да Адміністрацыі прэзідэнта.

Ці мелі лідары Плошчы нейкі канкрэтны план? Чаму людскі натоўп, які спачатку рынуўся да Адміністрацыі, раптоўна завярнуў у бок плошчы Незалежнасці? Хто кіраваў тым паходам, калі большасць кандыдатаў высвятляла адносіны з ДАІшнікамі?

Андрэй Саннікаў, які сёлета выйшаў з турмы, пакуль так і не расказаў падрабязнасці падрыхтоўкі і самой Плошчы. Маўляў, пакуль за кратамі застаюцца вязні — рабіць тое рана.

Чаму ўзнікала гаворка пра перамовы з Сідорскім? Можа, гэта і была тая дэзінфармацыя, на якую купіліся наіўныя сярод кандыдатаў?
Або нейкія кантакты з другім чалавекам дзяржавы сапраўды былі?
Правакацыі правакацыямі, але галоўнае, што Плошча-2010 паказала: людзі зноў і зноў выходзяць на дэманстрацыі супраць дыктатуры.
І менавіта гэтыя выступы становяцца вызначальнымі момантамі ў жыцці краіны. Іх разгон толькі ўзмацняе адчуванне, што да людзей не прыслухоўваюцца.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?