У Маскве ў
Кніга была падрыхтаваная пры актыўным удзеле блізкіх даэкс-прэзідэнта Расіі Барыса Ельцына асобаў.
Прэзэнтацыя адбылася адразу пасля канферэнцыі, прысвечанай расейскай Канстытуцыі, з удзелам вядомых навукоўцаў і расейскіх палітыкаў. Імпрэза сабрала каля 50 чалавек.
Адкрыў яе былы першыРадыё «Свабода» папрасіла Генадзя Бурбуліса сказаць пра тое, як бачыцца яму гістарычная роля Станіслава Шушкевіча.віцэ-прэм ’ер Расеі Генадзь Бурбуліс, адзін з тых, хто паставіў свой подпіс пад Белавескімі пагадненнямі.
«Я лічу, што Станіслаў Шушкевіч адыграў непаўторную і выбітную ролю ў тыя складаныя, трывожныя, трагічныя дні.
Самая галоўная роля Шушкевіча ў тым, што ён безагаворачна падтрымаў ідэю аб тым, што Беларусь, а ў далейшым Казахстан, павінны ў далейшым адмовіцца ад ядзернай зброі,каб ужо Расія ў рамках сваіх арсеналаў магла прадстаўляць і кіраваць гэтай смяротнай сілай.
Мы тады змаглі прыняць рашэнні мужныя і мудрыя, і яны дазволілі нам пазбегнуць кровапралітнай вайны за перадзел савецкай спадчыны і сёння мы можам падзякаваць Шушкевічу за гэты мудры і мужны ўчынак».
Выступаючы на прэзэнтацыі сваёй кнігі Станіслаў Шушкевіч сказаў, што яна прысвечаная не толькі падпісанню Белавежскага пагаднення, але і іншым эпізодам ягонай біяграфіі — палітычным і не толькі палітычным.
Ён лічыць выданне такой кнігі важным менавіта цяпер, калі ў Беларусі праўда пра сапраўдную гісторыю замоўчваецца,і, як сказаў Станіслаў Шушкевіч, ён будзе рады, калі хоць у нечым гэтая кніжка наблізіць разуменне людзей, асабліва моладзі, да гістарычнай праўды.