Як высветліла адвакатка наваполацкага актывіста, Гайдукова вывезлі з віцебскага следчага ізалятара яшчэ 22 снежня. Дзе хлопец знаходзіцца цяпер — не вядома, адвакат дазналася толькі пра тое, што яго перавялі некуды ў Мінск.

Маці Андрэя Гайдукова заўважыла, што ад сына перасталі даходзіць лісты. Хаця раней, калі з пачатку месяца яго трымалі ў віцебскім СІЗА, ліставанне было рэгулярным.
У апошніх лістах дадому Андрэй Гайдукоў пісаў, што «фальсіфікацыі па ягонай справе даходзяць да абсурду».

Супраць Андрэя Гайдукова распачата крымінальная справа паводле артыкула 356 «Здрада дзяржаве ў форме агентурнай дзейнасці». Яго затрымалі 8 лістапада ў Віцебску нібыта падчас закладкі ў тайнік інфармацыі для замежных спецслужбаў. Каля месяца Андрэя Гайдукова трымалі ў мінскім СІЗА КДБ, а на пачатку снежня перавезьлі ў Віцебск.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?