Прычынай выбуху ў катэджы ў Мінску магла стаць уцечка газу. Пра гэта паведаміў міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка, паведамляе БЕЛТА.

«Цяпер ідзе расследаванне, таму пакуль заўчасна рабіць канчатковыя высновы. Са слоў гаспадара катэдж знаходзіўся ў стане будаўніцтва і для абагравання выкарыстоўваўся прывазны газ. Магла адбыцца ўцечка, аднак гэта толькі адна з версій», — адзначыў міністр.

Нагадаем, што 17 студзеня ў Мінску на вуліцы Пастаўскай узарваўся катэдж. Ратавальнікі зафіксавалі абвальванне даху, сцен і перакрыццяў катэджа на плошчы 100 кв. м. На месцы працавалі 16 адзінак тэхнікі і 57 ратавальнікаў, у тым ліку кіналагічная служба.

У выніку здарэння пацярпеў будаўнік 1984 г.н., які працаваў у катэджы. З тэрмічнымі апёкамі кісцей рук, твару, шыі 1-3-й ступені ён быў шпіталізаваны.

Вуліца, на якой прагрымеў выбух — месца элітнай забудовы ў раёне Цнянскага вадасховішча. Сярод іншых, на ёй знаходзіцца рэзідэнцыя пасла Польшчы. Побач на Кальцова месціцца пасольства Індыі.

Відэа 112.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?