12 лютага 2013 прэзідэнт Расіі Пуцін зацвердзіў абноўленую Канцэпцыю знешняй палітыкі Расійскай Федэрацыі.Напярэдадні публікацыі дакумента неаднаразова падкрэслівалася, што гэта не новая канцэпцыя, а адаптацыя старой, якая была прынятая ўлетку 2008 года. Ці сапраўды знешнепалітычныя падыходы і прынцыпы Расіі засталіся ранейшымі?
Новыя паняцці
У новай версіі канцэпцыі знікае некалькі паняццяў і з’яўляецца шэраг новых. Напрыклад,
больш не выкарыстоўваецца тэрмін «Рускі свет», замест яго з’яўляецца «кансалідацыя рускай дыяспары» і «развіццё сувязяў славянскіх народаў».Цікавымі навацыямі аўтараў сталі таксама паняцці «гнуткіх пазаблокавых сецевых альянсаў» (нечым нагадвае амерыканскія coalition of willing), «сецевай дыпламатыі» і «рэідэалагізацыі міжнародных адносінаў». З’яўляецца таксама папулярны ў сучаснай тэорыі міжнародных адносінах канцэпт «мяккай сілы».
Акрамя гэтага апошняга, вызначэнняў паняццяў не даецца, таму цяжка зразумець, які менавіта сэнс аўтары канцэпцыі ў іх укладаюць.
Падыходы да міжнародных адносін
Што да «мяккай сілы», то адаптацыя гэтага канцэпта, уведзенага ў навуковы зварот Джозэфам Наем, да расійскай знешняй палітыкі пачалася яшчэ ў мінулым годзе з прызначэннем новым кіраўніком агенцыі «Россупрацоўніцтва» Канстанціна Касачова.
Сэнс «мяккай сілы» — у здольнасці дзяржавы дамагацца сваіх мэтаў не праз прымус («цвёрдая сіла»), а на падставе добраахвотнага ўдзелу, прывабнасці інстытутаў, каштоўнасцяў і спажывецкіх стандартаў. І гэтае паняцце ўжо заняло трывалае месца ў знешнепалітычных падыходах ЗША і Кітая. Расія вырашыла не адставаць.
У новай Канцэпцыі «мяккая сіла» згадваецца ў кантэксце супраціўлення выкарыстанню «мяккай сілы» іншымі дзяржавамі з дэструктыўнымі мэтамі (у тым ліку ў межах праектаў па абароне правоў чалавека), і ў кантэксце развіцця ўласна расійскай «мяккай сілы» (з добрымі мэтамі, натуральна) (с. 7 і с. 21).
Раздзел «Сучасны свет і знешняя палітыка РФ» стаў, з аднаго боку, больш антызаходні (імкненне Захаду захаваць дамінуючыя пазіцыі вядзе да нарастання нестабільнасці; нявырашаныя праблемы Захаду негатыўна ўплываюць на глабальнае развіццё і г.д.), а з іншага — больш сціплы ў параўнанні з папярэдняй версіяй. Раней Расія падавалася як найбуйнейшая еўразійская дзяржава і адна з вядучых дзяржаў свету, а зараз краіна бачыцца ў якасці ўраўнаважваючага фактару ў міжнародных справах і развіцці сусветнай цывілізацыі (с. 8).
Што датычыць іншых прыярытэтаў знешняй палітыкі, то тут дадаліся «правы рускіх дзяцей» (пасля Акту Магніцкага і антымагніцкага закона), ў раздзеле «Міжнароднае гуманітарнае супрацоўніцтва і правы чалавека» знікла спасылка на Ўсеагульную дэкларацыю правоў чалавека як на аснову для міжнароднага дыялога па праблеме абароны правоў чалавека і падкрэсліваецца «адстойванне (…) расійскіх падыходаў па тэме абароны правоў чалавека». Што гэта за падыходы — дадаткова не тлумачыцца.
Рэгіянальнае супрацоўніцтва
Гэты раздзел істотна пышырыўся, ў асноўным, за кошт Еўрасаюза і асобных падпунктаў, прысвечаных кожнаму канкрэтнаму рэгіёну свету і некаторым асобным краінам (напрыклад, Манголіі).У раздзеле пра ЕС вядзецца пра адмену шэнгенскіх віз, Партнёрства аб мадэрнізацыі, агульным рынку і каардынацыі знешняй палітыкі.
Пры гэтым аўтары заяўляюць, што Расія — гэта «неад’емная частка еўрапейскай цывілізацыі» і ставіцца мэта стварэння адзінай эканамічнай і гуманітарнай прасторы ад Атлантыкі да Ціхага акіяна.Побач таксама прысутнічае дзіўная фраза пра
Далей.
«Расія захоўвае сваё адмоўнае стаўленне да пашырэння АПАД (NATO)», але пры гэтым дэкларуецца стратэгічная агульнасць мэтаў па падтрыманні міра і стабільнасці (с. 27). Ставіцца таксама мэта супрацьдзейнічаць санкцыям ЗША.
Дадаўся пункт пра Еўразійскі эканамічны саюз як «эфектыўнае звязуючае звяно паміж Еўропай і
Пра Беларусь, як і раней, гаворыцца ў кантэксце Саюзнай дзяржавы. Але раней фармулёўка была наступнай: «Працягваць узгодненую лінію на стварэнне ўмоў для эфектыўнай пабудовы Саюзнай дзяржавы праз паэтапны перавод адносінаў паміж Расіяй і Беларусіяй на рынкавыя прынцыпы ў працэсе фармавання адзінай эканамічнай прасторы». Зараз жа вядзецца пра «ўзаемадзеянне з Беларусіяй у межах СД з мэтай паглыблення інтэграцыйных праектаў». То бок, атрымліваецца, што Саюзную дзяржаву ўжо «эфектыўна пабудавалі» і зараз можна проста ўзаемадзейнічаць. Або не пабудавалі, і такой мэты болей не ставіцца. З тэксту гэта незразумела.
У Канцэпцыю асобным пунктам дадалася Ўкраіна, якой у 2008 годзе не назіралася. Плануецца «выбудоўваць адносіны з Украінай як прыярытэтным партнёрам у СНД (параўнайце з фармулёўкай пра Беларусь) і спрыяць ейнаму падключэнню да паглыбленых інтэграцыйных працэсаў» (відавочна маецца на ўвазе Еўразійскі саюз).
З новай рэдакцыі Канцэпцыі зніклі краіны Балтыі і праблемы абароны там правоў рускамоўных. Калінінград і яго праблемы таксама зніклі. Гэта, відаць, рэверанс у бок ЕС, якому, як ужо адзначалася, адведзена нашмат больш месца і значэння.
Разам з тым, дадалася прэтэнзія адыгрываць ролю ва ўрэгуляванні канфліктаў на прасторы СНД. І ў раздзеле пра рэалізацыю знешняй палітыкі РФ дадалася дзейнасць агенцыі па справах СНД, суайчыннікаў і міжнародным гуманітарным супрацоўніцтве.
Калі вельмі каротка падсумаваць, то
праект новай Канцэпцыі знешняй палітыкі Расіі пакідае дваістае ўражанне: з аднога боку Расія імкнецца пашырыць свой уплыў на бліжэйшых суседзяў, а з іншага — дэманструе гатовасць да канструктыўнай кааперацыі з Захадам. Пры гэтым Беларусь губляе свой эксклюзіўны статус саюзніка № 1.