1 сакавіка вядомы творчы дуэт «Аляксандра і Канстанцін» прэзентаваў у Мінску свой новы, ужо чацвёрты, поўнафарматны дыск пад назвай «М1». Назву альбому дала інструментальная кампазіцыя Road M1 («Траса М1»).

Музыканты дуэта заўсёды ў дарозе: на гастролях, у паездках да родных і сяброў альбо ў падарожжах. Рух — гэта жыццё, у руху нараджаецца музыка, ствараюцца вершы, узнікае прыгожая карціна аранжыроўкі.

Дыск уключае 14 трэкаў. Яго музыка даволі разнастайная: песні на беларускай, рускай і англійскай мовах, а таксама інструментальныя кампазіцыі. Кожная песня самадастатковая, але разам з тым усе творы ўтвараюць яркі вянок, напоўненыя ўсімі колерамі і адценнямі беларускай аўтэнтыкі, кантры, джаза, рэгі. У альбом увайшлі як новыя песні, так і тыя, што выйшлі на сінгле «Масленiца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?