Асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола» ўвойдзе ў склад заснавальнікаў ААТ«Прэсбол-91» , якое выдае спартыўную газету «Прессбол». Такое рашэнне прынялі 10 красавіка ўдзельнікі справаздачнай канферэнцыі БФФ.
Як заявіў старшыня федэрацыі Сяргей Румас, альянс БФФ і «Прессбола» дазволіць павялічыць частату выхаду выдання і яго наклад, а таксама рэалізаваць некалькі цікавых
«Мы правялі яго рыначную ацэнку. Акцыі будуць выкупацца па цане ніжэйшай за рыначную. Перамовы аб долі і ўзносе яшчэ не закончаныя. Пра лічбы можна будзе казаць, калі прапановы будуць сфармуляваныя», — сказаў кіраўнік федэрацыі. Паводле яго слоў, грошы на куплю акцый у бюджэце БФФ «з большага» ёсць.У гутарцы з журналістамі Румас патлумачыў, што прапанова аб супрацоўніцтве паступіла ад «Прессбола».
Што тычыцца друкаванага органа федэрацыі газеты «Всё о футболе», то, як заявіў Румас, кіраўніцтву БФФ хацелася б удыхнуць у яе другое жыццё. «Кожны год выданне датуецца, і гэта не можа нас задавальняць. Мы хочам не страціць газету і вывесці яе на самаакупнасць», — заявіў Румас.
0
0
0
0
0
0