Урад Беларусі захоўвае планы продажу дзярждолі аператара мабільнай сувязі СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» («МТС») па ранейшай цане.
Пра гэта заявіў 23 красавіка журналістам у Мінску віцэ-прэм'ер Беларусі Анатоль Калінін, які сёння ўзяў удзел у адкрыцці выстаў «ТІБО» і «СМІ ў Беларусі».

«Захоўваецца палітыка продажу «МТС», доля і кошт не пераглядаліся, — сказаў віцэ-прэм'ер. — Разам з тым пошук пакупніка працягваецца. Шукаем патэнцыяльнага інвестара».

Нагадаем, дзяржава разлічвае прадаць сваю долю (51%) статутнага фонду «МТС» мінімум за мільярд даляраў.
Прэзентацыя продажу дзярждолі «МТС» з мэтай пошуку патэнцыяльных пакупнікоў праводзілася ўжо двойчы, але пакуль беспаспяхова.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?