Беларуска-чэшскія кансультацыі паміж МЗС па консульскіх пытаннях прайшлі ў Мінску 29 мая.

Як паведамляе прэс-служба знешнепалітычнага ведамства Беларусі, беларускую дэлегацыю ўзначаліў начальнік галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Аляксандр Астроўскі, чэшскую — дырэктар аддзела консульскіх канцэпцый і методыкі МЗС Ян Вычытал.

Падчас кансультацый бакі абмяняліся інфармацыяй аб выніках дзейнасці консульскіх службаў міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Чэхіі і прыярытэтах візавай палітыкі дзвюх краін, змяненнях у заканадаўстве ў консульскай сферы. Былі абмеркаваныя аспекты абароны правоў і інтарэсаў грамадзян Беларусі і Чэхіі на тэрыторыі дзяржаў бакоў, заканадаўства ў сферы двайнога грамадзянства і грамадзянства дзяцей у змешаных чэшска-беларускіх сем'ях. Разгледжаны таксама іншыя пытанні, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, зазначае прэс-служба.

Вычытал і часовая павераная ў справах Чэхіі ў Беларусі Дагмар Дзідэнка-Наваградска былі прынятыя намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Аленай Купчыной.

Бакі дамовіліся аб правядзенні чарговага раўнда кансультацый у 2014 годзе ў Празе.

30 мая пройдуць беларуска-турэцкія кансультацыі.
Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, беларускую дэлегацыю ўзначаліць намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына, турэцкую — намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Фаціх Джэйлян.

Падчас кансультацый бакі плануюць абмеркаваць шырокае кола пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама абмяняцца думкамі па тэме рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня.

Па выніках кансультацый чакаецца падпісанне гадавога плана дзеянняў па развіцці супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Турцыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?