Выявы Віні Пуха і яго сябра Тыгры, якія з'явіліся ў кітайскіх блогах, былі выдаленыя паводле патрабавання цэнзараў з-за падабенства двух казачных персанажаў са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам і прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам.
На малюнку, што трапіў пад забарону, Віні Пух і Тыгра вельмі нагадваюць двух кіраўнікоў дзяржаў падчас прагулкі на нядаўнім двухбаковым саміце ў Каліфорніі.
Кітайскім інтэрнэт-рэгулятарам не спадабалася падабенства кіраўніка краіны з медзведзянём з вядомай брытанскай казкі.
Абама пакуль не даваў каментароў з нагоды карцінкі, дзе ён у якасці вясёлага тыгра.
0
0
0
0
0
0