У Рыме 19 чэрвеня памёр акцёр Джэймс Гандальфіні. Гандальфіні знаходзіўся ў Італіі на адпачынку. Па папярэдніх дадзеных, прычынай смерці акцёра стаў сардэчны прыступ.

Гандальфіні быў 51 год. Ён нарадзіўся ў Нью-Джэрсі і скончыў Ратгерскі ўніверсітэт

Усяго за сваю кар'еру Гандальфіні зняўся больш чым у 40 фільмах, у тым ліку, у такіх стужках як «Мэта нумар адзін», «Адзінокія сэрцы», «Чалавек, якога не было» і «Апошні замак».

Найбольшую вядомасць Гандальфіні прынесла роля Тоні Сапрана - кіраўніка мафіёзнага сямейства ў серыяле «Клан Сапрана».
Серыял выходзіў на тэлеканале HBO з 1999 года па 2007 год і меў значны поспех як у гледачоў, так і ў кінакрытыкаў.

У 2013 г. амерыканская Гільдыя сцэнарыстаў прызнала «Клан Сапрана» найлепшым серыялам у гісторыі. За ролю Тоні Сапрана Гандальфіні тройчы быў узнагароджаны прэміяй «Эмі» і адзін раз атрымаў «Залаты Глобус».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0