Пісьменніца Святлана Алексіевіч атрымае сёлета прэстыжную Прэмію міру, якую штогод прысуджае Аб’яднанне нямецкіх кнігагандляроў.

У абгрунтаванні рады прэміяльнага фонду сказана: «У сваіх кнігах пра Чарнобыль, пра афганскую вайну, пра няспраўджаныя надзеі на свабоднае жыццё пасля развалу СССР яна ў трагічнай людской хроніцы дае адчуць плынь экзистэнцыйных расчараванняў. Святлана Алексіевіч у кампазицыі яе размоваў з людзьмі, якія леглі таксама ў аснову яе новай кнігі „Жыццё сэканд-хэнд“, вынайшла свой уласны літаратурны жанр».

Прэмію міру нямецкіх кнігагандляроў заснавала Аб’яднанне нямецкіх кнігагандляроў, яе грашовая частка складае 25 тысячаў еўра. Прэмія будзе ўручаная 13 кастрычніка падчас Франкфурцкага кніжнага кірмашу на ўрачыстай цырымоніі, якая адбудзецца ў царкве Святога Паўла.

Раней лаўрэатамі прэміі сярод іншых былі Герман Гесэ, Альбэрт Швайцэр, Вацлаў Гавел, Амос Оз, Архан Памук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?