На Дняпры ў раёне Магілёва 21—22 чэрвеня ўзровень вады апусціцца ніжэй за небяспечнае нізкае значэнне для суднаходства.
Узровень вады складае 118 см над нулём поста, небяспечна нізкае значэнне — 110 см.
На рацэ Сож у раёне Гомеля ўзровень вады таксама апусціўся ніжэй за небяспечную адзнаку для суднаходства, у выніку чаго ўзнікаюць цяжкасці ў працы рачнога транспарту. У далейшым паніжэнне ўзроўню вады захаваецца.
0
0
0
0
0
0